128 дзён бадзялася па Беларусі. 16-гадовая валацуга вярнулася дадому


Дыяна Марозава. Фота – «СБ. Беларусь сегодня»

Берасцейская філія пошукава-выратавальнага атраду «Анёл» падае, што спыніла пошукі 16-гадовай дзяўчыны з вёскі Старамлыны пад Драгічынам, бо тая вярнулася дахаты. Дзяўчына ўжо некалькі разоў сыходзіла з дому і займалася прастытуцыяй, каб дапамагчы сям’і.

Дыяна пайшла з дому 1 жніўня. Яе маці звярнулася ў міліцыю толькі праз дзесяць дзён. Вядома, што падлетак сыходзіла з дому ўжо некалькі разоў. Апошнім разам яе шукалі ў траўні і чэрвені.

Міліцыя і ратавальнікі распаўсюджвалі інфармацыю аб вышуку на запраўках і сярод кіроўцаў: падчас папярэдніх уцёкаў Дыяну часта бачылі на шашах.

Дзяўчына перыядычна выходзіў на сувязь са сваякамі, але дадому не вярталася.

Дыяна – маладая маці. Яна зацяжарала ў 14 гадоў у выніку занятку прастытуцыяй.

У размове з «СБ. Беларусь сегодня» Дыяна прызнавалася, што такім чынам хацела дапамагчы фінансава маме.

Бацьку свайго сына яна не памятае.

«Ён даў мне 100 рублёў. Наагул, я лічу, што за такое – гэта вельмі мала», – казала Дыяна.

Дзяржава не магла ані даверыць дзіця непаўналетняй маці, ані аформіць апякунства на сваякоў: чыноўнікі мелі прэтэнзіі да антысанітарыі ў хаце, дзе ў двух пакоях жыве сямёра чалавек – і забралі маленькага Мікалая ў дзіцячы дом. Пазней, аднак, улады пайшлі насустрач Марозавым і аформілі апякунства на маці Дыяны і ейнага мужа.

ДД

Стужка навінаў