Анімаваны Несцерка загаварыў па-расейску з англійскімі субтытрамі


Беларускія мультыплікатары спадзяюцца на камерцыйны поспех. Як ствараўся «Несцерка», распавёў у «Размове Жбанкова» рэжысёр Ігар Волчак.

Выйшаў у свет першы беларускі поўнаметражны анімацыйны фільм «Несцерка», які здымалі дзесяць гадоў. Прэм’ера адбудзецца 25 сакавіка ў мінскім кінатэатры “Дом кіно”.

Паводле рэжысёра Ігара Волчака, спачатку не было задумкі рабіць з мультфільму серыял. Але калі знялі першую частку, зразумелі, што можна рабіць наступныя. І гэта пры тым, што казак і гісторыяў пра Несцерку ў беларусаў амаль няма. Вобраз узбагачалі, беручы матывы з фальклору.

Перакласці беларускі фільм яшчэ і на расейскую мову і дадаць англійскія субтытры вырашылі, каб пашырыць рынак. «Цяпер тэндэнцыя, каб фільмы сябе акуплялі», – тлумачыць Ігар Волчак. «Несцерку» цалкам зрабілі за бюджэтныя грошы. Стваральнікі спадзяюцца, што мультфільм купяць тэлевізійныя каналы. Паўсталі дзве яго версіі: серыяльная і поўны метр.

{movie}”Размова Жбанкова”: Ігар Волчак пра “Несцерку”|right|9432{/movie}Пакуль што беларуская анімацыя, паводле госця праграмы, квітнее ў плане фестывальнай дзейнасці. Пра камерцыйны поспех гаварыць пакуль рана. І праблема тут – у недахопе не грошай, а хутчэй, кадраў. «Мы набіралі курсы аніматараў, прыйшло 800 асобаў, выбраць змаглі толькі дваіх», – тлумачыць рэжысёр. Але нават тым, хто трапіў у праект, іншых перспектываў у кар’еры прапанаваць не могуць.

{movie}”Як Несцерка нявесту шукаў” (2011 год)|right|9433{/movie}

АК, belsat.eu

Стужка навінаў