Вынікі дня


Калі вы прапусцілі штосьці важнае, альбо не маеце часу на прагляд усёй стужкі навінаў – кароткае падсумаванне падзеяў у Беларусі і свеце. Якім быў гэты дзень вачамі нашых журналістаў.

{movie}Вынікі дня (27.02.2013)|right|9430{/movie}

ПАЛІТЫЧНАЕ АДЗІНСТВА

Замест абмяркоўваць абранне адзінага кандыдата на прэзідэнцтва, апазіцыя мае стварыць адзіны план дзеянняў – заявіла кіраўніцтва грамадзянскай кампаніі „Гавары Праўду” і вывела сваю каманду з перамоваў пра пошук альтэрнатыўнага прэтэндэнта.

АДЗІНСТВА КАМУНАЛЬНАЕ

Адзінства можа ўвайсці ў жыроўкі. Аднолькавыя для ўсіх відаў жытла камунальныя тарыфы плануюць увесці ў Беларусі. Якім чынам налічаць стаўкі тарыфаў і ці не стануць беларусы плаціць дзяржаве больш, віцэ-прэм’ер Анатоль Калінін не ўзгадвае.

УРАН І НАФТА

Сёння – Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі, заўтра – Савет Міністраў саюзнай дзяржавы. Беларуская дэлегацыя ў Маскве будзе дамаўляцца пра ўмовы імпарту ў Беларусь расейскае нафты ды… кошты на будаўніцтва Астравецкай АЭС.

ГІДРАЭЛЕКТРАСТАНЦЫІ

Сетку электрастанцыяў без атаму – на вадзе Дняпра, Заходняй Дзвіны і Нёмну гатовая пабудаваць італьянская кампанія PVB Group SPA. Патэнцыйныя інвестары абмеркавалі праект з прадстаўнікамі ўладаў Беларусі.

АПТЫМІЗМ ЕЎРОПЫ

З эканамічнага крызісу Еўразвяз паступова выбіраецца – заявіў старшыня Еўрапейскай Рады. Гэрман Ван Ромпёй у Літве падкрэсліў, што зоне еўра нічога не пагражае. Вільня адказала: уласныя літы на еўры заменіць у 2015-ым годзе.

М.Я., belsat.eu

Стужка навінаў