У Беларусі ратуюць ад разводаў: $ 20–40 за гадзіну


Сямейныя псіхолагі зазначаюць, што беларусы не ўстане жыць у сям’і праз сваю… інфантыльнасць.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі знізілася колькасць разжэнстваў: у параўнанні са студзенем 2012 года – з 930 да 538 на 1 тыс. шлюбаў. “Узровень напружання ў сем’ях застаецца вельмі высокі”, – папярэджвае ў “Гарачым каментары” сямейны псіхолаг Алена Дубовік. Для статыстыкі разжэнстваў характэрныя хвалі, так што гэта пакуль цяжка назваць станоўчай тэндэнцыяй.

Галоўнаю прычынаю касавання шлюбаў адмыслоўца называе інфантыльнасць сённяшняй моладзі: чаканне, што сужэнец заменіць бацькоў. Людзі, не навучаныя правілам здаровай сям’і з дзяцінства, успрымаюць шлюб як ратунак ад адзіноты, аднак і пасля вяселля застаюцца сам насам з ранейшымі праблемамі. Тут дзейнічае сацыяльная ўстаноўка, што шлюб абавязкова мусіць прынесці шчасце.

{movie}Алена Дубовік у “Гарачым каментары”|right|9419{/movie}Алена Дубовік раіць дзеля захавання здаровай атмасферы ў сям’і заўсёды гаварыць партнёру праўду пра свае пачуцці і не баяцца раздражнення: “Крызісы ў сям’і – гэта нармальная сітуацыя, гэта жыццё, не трэба іх баяцца”.

Калі сітуацыя зайшла ў тупік, кажа госця “Гарачага каментара”, варта заінвеставаць кансультацыю адмыслоўца. Інакш старыя праблемы выявяцца і ў новым саюзе. Сярэдні кошт такой кансультацыі ў Беларусі – ад $ 20 (індывідуальная) да $ 40 (сямейная) за гадзіну.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў