Калекцыянер з Горадні паказаў падборку гравюраў 1863-га года


Агляд падзеяў культуры.

Вырашальныя часы для Беларусі – год 1863-ці, паўстанне Кастуся Каліноўскага. Чыталі пра яго мы ўсе, а вось пабачыць, як выглядалі тыя дні, можна, напрыклад, на гравюрах французскага часопісу «l’Illustration» , які, падобна, меў свайго карэспандэнта на месцы падзеяў. Паўгадавая падборка ўнікальных выданняў трапіла ў Горадню – дзякуючы калекцыянеру Яну Лялевічу.

На старонках выдання выяўленыя і звычайныя жаўнеры, і героі паўстання, і сцэны з гістарычных падзеяў – да прыкладу, на адной з гравюраў відаць выхад паўстанцаў з Горадні. Такая падшыўка – рэдкасць, такія гравюры можна сустрэць найчасцей паасобку. Вартасці выявам надае і тое, што фатаграфія ў часы паўстання ўжо хоць і існавала, але друк яшчэ не мог яе перадаваць.

Унікальны экспанат калекцыянер выкупіў на французскім інтэрнэт-аўкцыёне. Спадар Лялевіч кажа: гэткіх падборак у беларускіх музеях няма, але ён дапускае, што калісьці дазволіць выставіць падборку гравюраў для шырокай грамадскасці.

{movie}Агляд падзеяў культуры|right|9399{/movie}

Іншыя тэмы: “Аперацыі “Арго” бліжэйшым часам не пакажуць. У Рыа-дэ-Жанэйра з дапамогаю балету інтэгруюць дзяцей з розных раёнаў.

Мар’яна Чарняева, АК, belsat.eu

Стужка навінаў