Уладзімір Мацкевіч: Простых адказаў на сёння ўжо няма


Паміж Беларуссю і Расеяй патрэбная нармальная палітыка, а не ідэалагічная балбатня.

Візіт Міхаіла Мясніковіча ў Маскву для сустрэчы з Уладзімірам Пуціным дае шанец развязаць шматлікія эканамічныя пытанні. Каб яны былі вырашаныя, “трэба разглядаць кожную праблему паасобку: газавыя пытанні, нафтавыя пытанні, пытанні гандлю, мытных саюзаў, перспектывы ўступлення ў Сусветную гандлёвую арганізацыю… І палітычныя пытанні мусяць разглядацца асобна ад усіх гэтых. Нарэшце, паміж Беларуссю і Расеяй патрэбная нармальная палітыка, а не ідэалагічная балбатня”, – упэўнены Уладзімір Мацкевіч.

Гэта першая сустрэча двух прэм’ераў, і яна ёсць неверагодна важнаю для будучыні беларуска-расейскіх адносінаў. Перспектывы ёсць, кажа палітолаг: “Для Беларусі Расея па-ранейшаму застаецца галоўным рынкам збыту нашае прадукцыі. А для Расеі Беларусь застаецца транзітнаю зонай і варотамі на захад. А па-другое, Беларусь можа гарантаваць пэўную бяспеку ад гандлёвай экспансіі Кітаю ці закрываць нейкія іншыя эканамічныя праблемы”.

belsat.eu

Стужка навінаў