У Менску выбіралі найпрыгажэйшых сабак (фота)


У сталічным спарткомплексе «Дынама» прайшлі ажно дзве міжнародныя выставы чацвераногіх сяброў чалавека.

На самыя буйныя ў Беларусі выставы сабак «CACIB-Winter of Belarus-2013» і «Cup of Belarus-2013» прыбылі ўдзельнікі нават з Японіі, Далёкага Усходу, Новасібірску, Екацярынбургу, Латвіі, Фінляндыі і гэтак далей.

У конкурсе, які ладзіўся ў розных намінацыях, бралі ўдзел каля 200 пародаў. Пераможцам усёй выставы стаў ратвейлер з Расеі.

Хоць у Беларусі не вельмі вялікая разнастайнасць пародаў, адзначыла старшыня Беларускага кіналагічнага грамадскага аб’яднання Тамара Сармонт, але тыя, якія даволі даўно разводзяцца, заўважныя на міжнародных выставах. «Вось і сёння некалькі месцаў занялі сабакі менавіта беларускага развядзення. Для іх праводзіцца адмысловы конкурс «Зорка Беларусі», дзе бяруць удзел сабакі, якія выйгралі ў конкурсе пародаў, належаць беларусам і паходзяць з беларускіх гадавальнікаў. Суддзі былі ўражаныя іх высокім узроўнем», – падкрэсліла спадарыня Сармонт.

М.Я., belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў