Інтэрнаўты «ломяць галаву»: Хто ж новы старшыня БНФ?


У сеціве распаўсюдзіліся здымкі ўлётак Партыі БНФ, на якіх актуальны лідар партыі Аляксей Янукевіч падпісаны як намеснік старшыні. Ці нешта таемна змянілася ў вярхах партыі?

Інтэрнаўты абмяркоўваюць здымкі нібыта новых улётак апазіцыйнай партыі, якія свабодна можна ўзяць у сядзібе БНФ. На падставе гэтага можна меркаваць, што партыя правяла таемны сойм, дзе пераабралі старшыню. Хто ж у такім разе заняў пасаду лідара?

«Гэтыя ўлёткі – старых гадоў, калі Янукевіч сапраўды займаў пасаду намесніка старшыні партыі. Мы толькі цяпер знайшлі іх у архіве, бо пераязджалі і, магчыма, адразу не заўважылі. Мы выклалі іх цяпер у агульны доступ, як архіўныя рэчы, – патлумачылі на партыйнай сядзібе. – Палічылі, што гэта будзе цікава тым, хто збірае старую інфармацыю, складае архівы сам для сябе».

Паводле сябраў БНФу, няма нічога дзіўнага, што ўлёткі фатаграфуюць, бо яны маюць гістарычную вартасць, стаўшыся артэфактамі пэўнага перыяду. Здымкі выкладваюць у сеціва нават прыхільнікі партыі.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў