Павел Селін: Расея крочыць шляхам Беларусі


Вядомы расейскі тэлежурналіст Павел Селін мяркуе, што палітычныя падзеі ў Расеі падобныя да таго шляху, які прайшла ад зародкаў дэмакратыі да таталітарызму Беларусь. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з беларускаю грамадскасцю.

{movie}Павел Селін: Расея крочыць шляхам Беларусі|right|9321{/movie}

«Я працаваў у Беларусі з 2000-га да 2003 года, – распавёў Селін. – І калі прыязджаў у Расею, усім сваім сябрам гаварыў: «Хлопцы, насамрэч мы рэальна праходзім тую ж гісторыю, што і Беларусь. Аж да супадзенняў на ўзроўні сімвалаў. Скажам, у нас спачатку быў прэзідэнт Ельцын – як быццам з народу, але паводе сваёй сутнасці, нягледзячы ні на што, усё ж інтэлігент. А яму на змену прыйшоў «піцерскі бандыт з падваротні»: з лексікаю «мачыць у сарціры», «заляпіць двушачку» ды іншыя пацанскімі гісторыямі. У Беларусі да Лукашэнкі быў, хай камуніст, Кебіч або інтэлігент Шушкевіч, а яму на змену прыйшоў калгасны самі ведаеце хто».

Хто прыдумаў «вертыкаль» і «пятую калону»?

Паводле журналіста, вертыкаль улады і тая «нарадзілася не ў розумах піцерскіх дзівакоў, а за 700 кіламетраў на захад».

Селін адзначыў таксама падобныя рысы дзяржаўнай прапаганды ў дзвюх краінах: «Працуючы ў Беларусі, я глядзеў БТшныя фільмы пра апазіцыю. Калі ўбачыў «Анатомію пратэсту» на НТВ, быў усхваляваны. Калі параўнаць іх па словах, па фразах, адзін у адзін супадзенне. Імёны іншыя, а героі тыя ж самыя – спонсары з Захаду, прадалі радзіму, «пятая калона»… Адна і тая ж хрэнь».

Інтэрнэт-тэлебачанне выратуе?

«Без нармальнага сапраўднага тэлебачання не будзе нармальнага грамадства. І наадварот – тэлебачанне не можа быць свабодным, калі несвабодная краіна», – мяркуе тэлежурналіст.

«Цяпер у Расеі склалася такая сітуацыя, што адзіная свабодная тэлепляцоўка – інтэрнэт-тэлебачанне. Гэта той самы канал «Дождж», на якім засяроджаныя, як мне здаецца, найлепшыя прафесіяналы, якія засталіся без справы пасля змянення фармату каналаў НТВ і РенТВ, – зазначыў ён. – Бо фантастычная ерась, якую паказваюць цяпер на НТВ і РенТВ, проста неверагодная. Але яна карыстаецца папулярнасцю, яна ў трэндзе».

На ягоную думку, інтэрнэт-тэлебачанне – гэта вельмі магутны рэсурс, але перакрыць яго вельмі лёгка. «У мяне выклікае вялікае пытанне, а ці за ім будучыня? Бо адключыць інтэрнэт-кантэнт лёгкая справа. Раз – і няма тэлебачання», – сяркуе Селін.

М.Л., паводле БелаПАН

Стужка навінаў