Яраслаў Раманчук разлічвае на 30–35% галасоў у першым туры


Прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў сваёй агітацыйнай кампаніі разлічвае перадусім на распаўсюд інфармацыі праз тых, хто будзе збіраць подпісы, а таксама праз інтэрнэт. Падчас прэс-канферэнцыі Яраслаў Раманчук таксама заявіў, што разлічвае ў першым туры набраць не менш як 30% галасоў выбарнікаў.

Паводле Раманчука, ужо цалкам гатовы план інфармацыйнай кампаніі. Ягоная праграма ды інфармацыя з выбарчага штабу будзе распаўсюджвацца сярод іншага праз сацыяльныя сеткі ў інтэрнэце ды з дапамогаю адмысловых выданняў газетаў. “Калі мы не маем магчымасці паўнавартасна трапіць на тэлебачанне, то трэба больш поўна выкарыстоўваць інтэрнэт”, – кажа Яраслаў Раманчук. Пры гэтым прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду адзначыў таксама важнасць тэлеканалу “Белсат” напярэдадні выбараў. Падчас сустрэчы ў Кангрэсе ЗША Яраслаў Раманчук заявіў аб неабходнасці падтрымання тэлеканалу.

Паводле Ярасла Раманучка, пазітыўнаю рысаю сёлетняй перадвыбарчай кампаніі сталася магчымасць для беларускіх палітыкаў трапіць у эфір расейскіх тэлеканалаў. “Мы будзем максімальна выкарыстоўваць гэтую магчымасць, каб праз расейскае тэлебачанне, праз расейскія друкаваныя СМІ, праз расейскія сайты дайсці да беларускай аўдыторыі”, – падкрэсліў Яраслаў Раманчук.

belsat.eu

Стужка навінаў