Беларускі спартовец – пад якім сцягам?


Спорт і палітыка, спорт і нацыянальная годнасць ды нацыянальны гонар. Як суадносяцца гэтыя паняцці, як яны мусяць суадносіцца паміж сабою? Госць праграмы «Размова Мацкевіча» – журналіст Віталь Цыганкоў.

{movie}Беларускі спартовец – пад якім сцягам?|right|9273{/movie}

Беларуская плаўчыха Аляксандра Герасіменя аднойчы пазітыўна выказалася за бел-чырвона-белы сцяг. Іншая знакамітая спартоўка Вікторыя Азаранка ў свой час згуляла некалькі «паказушных» сэтаў з Лукашэнкам. Ці гэтыя факты могуць быць дастатковаю прычынаю, каб частка беларусаў горача падтрымала спартоўцаў, якія «ўлезлі» ў палітыку, а іншыя – паспяшаліся адрачыся ад іх?

«Можна сказаць, што спорт для Беларусі – гэта адное з тых рэдкіх месцаў і сфераў, дзе беларусам ёсць чым ганарыцца. Можна ганарыцца Азаранкаю, можна ганарыцца і трактарам «Беларус». Браць пад увагу пункты, дасягненні – калі мы ведаем, што гэта ўсё належыць Беларусі, – зазначае Віталь Цыганкоў. – Як пісаў на форуме пасля майго артыкулу Лявон Баршчэўскі, міне 50 гадоў, і Азаранка застанецца ўва ўсіх энцыклапедыях як адна з самых вялікіх беларускіх спартоўцаў, і мы не будзем ведаць, якія думкі былі ў ейнай галаве».

М.Л., belsat.eu

Стужка навінаў