Паўтор «сакрэтнай» гісторыі


400 гомельскіх прадпрымальнікаў спынілі працу на знак пратэсту супраць рэзкага павышэння арэндавай платы ўладальнікамі гандлёвага цэнтру «Сакрэт». Метр гандлёвай плошчы цяпер каштуе € 115 за месяц. Паводле прадпрымальнікаў, такое павышэнне пагражае існаванню бізнесу.

{movie}Святлана Громава ў “Гарачым каментары”|right|9261{/movie}

Яны гатовыя да большых коштаў за арэнду, але не больш за 5 % на год, дырэктарка цэнтру не знайшла часу на сустрэчу з прадпрымальнікамі. Затое «Сакрэт» наведаў чыноўнік гомельскага аблвыканкаму, каб паведаміць, што не можа паўплываць на рашэнні прыватных кампаніяў. Летась увосень працаўнікі «Сакрэту» мелі падобную праблему – тады з гаспадарамі ўдалося дамовіцца на 10 % павялічэння цэнаў.

Паводле адной з прадпрымальніцаў Святланы Громавай, сённяшняя забастоўка была папярэджаннем, бо арэндавая плата растуце па ўсёй краіне. Некаторых прадпрымальнікаў чакае павялічэнне коштаў нават у два разы.

«Беларусы – вельмі талерантны народ. Пайсці на гэткі крок нас літаральна змусіла жыццё, немагчыма працаваць такім чынам. Калі яны арыентуюцца на цэны ў Менску, то там жа значна больш людзей і кліентаў. Да таго ж нам нядаўна на 50 % павялічылі падатак – чарговыя выдаткі. Снежань і люты – гэтыя месяцы ў прадпрымальнікаў заўсёды ідуць у мінус. Ужо цяпер сышлі каля 35 асобаў, а з 1а сакавіка сыдуць яшчэ 60», – зазначае спадарыня Громава.

Прадпрымальнікі пакуль патрабуюць прынамсі дыялогу з кіраўнікамі гандлёвага цэнтру. Тыя, у сваю чаргу, проста пазбягаюць размоваў са сваймі працаўнікамі. Мінулым разам гісторыя скончылася невялікаю перамогаю пратэстоўцаў. Як будзе гэтым разам, залежыць ад настойлівасці прадпрымальнікаў.

У.Ш., belsat.eu

Стужка навінаў