Колькі беларусаў атрымала карту паляка?


Украінцы ў колькасці атрыманых картаў займаюць першае месяца. Аднак апярэджваюць нашых суайчыннікаў зусім нязначна – з лічбаю 46 тысяч картаў паляка. Грамадзяне Беларусі ж атрымалі дагэтуль 42 тысячы карт паляка. Грамадзянам Расеі выдалі за адпаведны перыяд 2700.

{movie}Карта паляка (18.02.2013)|right|9254{/movie}

Паводле звестак польскага МЗС, за год выдаванне гэтых дакументаў ва ўсіх краінах – усходніх суседзяў Польшчы – паменшылася з 25-ці да 20-ці тысячаў. Больш за ўсё заявак на атрыманне карты паляка паступала ў МЗС Польшчы ў 2009 годзе. Пры гэтым у паведамленні адзначаецца, што міністэрства не плануе змяняць правілаў выдавання карты паляка.

Дар’я Румянцава, «Аб’ектыў», belsat.eu

Стужка навінаў