Беларускія кантрабандысты, перавозячы цыгарэты ў Польшчу, ломяць вагоны


Каб схаваць нелегальны тавар, людзі адкручваюць седалы, знішчаюць аблямоўку, лямпы ды іншае абсталяванне вагонаў. Памежныя ведамствы Польшчы ды Беларусі не даюць рады перадухіліць знішчэнні.

Польска-беларускае памежжа – у праграме “Без межаў”, якая выходзіць на “Белсаце” раз на 2 тыдні, у аўторкі а 18:30. Найбліжэйшае выданне “Без межаў” – 19 лютага. Ранейшыя выданні даступныя ў нашым архіве.

{movie}Беларускія кантрабандысты ломяць польскія вагоны|right|9215{/movie}

Толькі ў 2012 годзе Падляскі рэгіянальны перавозца выдаткаваў на рамонт цягнікоў да Горадні 200 тыс. злотых (каля 70 тыс. долараў).

Каб перашкодзіць кантрабандзе і зменшыць разбурэнні, управа маршалка Паляскага ваяводства і мытная служба ў Беластоку жадаюць змяніць правілы руху цягнікоў Горадня–Беласток. Цяпер цягнікі з Беларусі курсуюць у Беласток наўпрост, а прапаноўваецца іншы варыянт: у Кузніцы Беластоцкай пасажырам, якія едуць у Беласток, давядзецца перасесці ў іншы цягнік.

“Дзякуючы гэтаму кантрабандысты не хавалі б цыгарэтаў у цягніку, а мытнікі б мелі больш часу на правяранне вагонаў”, – кажа Мацей Чарнэцкі з мытнай службы ў Беластоку.

Летась цягнікамі кірунку Беласток–Горадня–Беласток скарысталіся 240 тыс. асобаў, 160 тыс. з іх – грамадзяне Беларусі. На рамонт жа пашкоджаных вагонаў грошы дае пакуль толькі польскі бок. Беларуская чыгунка ў гэтым не зацікаўленая і лёсам пасажыраў не пераймаецца: падарожжа ж у знішчаных вагонах можа быць вельмі небяспечнае.

М.Я., belsat.eu

Стужка навінаў