Беларусь: 20 тыс. выездаў міліцыі на сямейныя скандалы штомесяц


Сёння, у Дзень святога Валянціна, жанчыны ўсяго свету пратэстуюць супраць хатняга гвалту.

Лічба выездаў на хатнія скандалы прагучала ў «Гарачым каментары» з вуснаў Вольгі Гарбуновай, псіхолага, старшыні кіравання грамадскай арганізацыі «Радзіслава». На фоне 20 тыс. выездаў штомесяц лічба 2 тыс. распачатых адміністрацыйных або крымінальных справаў у год выглядае ненармальна [статыстыка МУС за 2010 год].

Большасць ахвяраў хатняга гвалту ў Беларусі – жанчыны з 40 да 49 гадоў з дзецьмі ды без вышэйшай адукацыі. Каб дапамагчы пацярпелым, у краіне адчынілі 47 крызісных пакояў. Але ж працуюць яны як дзённы стацыянар, ахвярам жа нашмат часцей патрэбнае месца, каб пераночыць. Апроч таго, у гэтых установах бракуе кваліфікаванага персаналу.

{movie}Вольга Гарбунова ў “Гарачым каментары”|right|9170{/movie}Праблема і ў тым, што беларускі лічаць гвалтам толькі збіццё, а маральнае прыніжэнне, эканамічны кантроль або сексуальны шантаж да гэтай катэгорыі не адносяць. У Беларусі дагэтуль няма закону аб хатнім гвалце. Дзякуючы намаганням жаночых арганізацыяў, справа зрушылася з месца.

Аліна Кашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў