Пацярпелыя ад беззаконня створаць арганізацыю, каб ціснуць на чыноўнікаў


Улады Беларусі не выканалі аніводнага рашэння Камітэту правоў чалавека ААН. Гэта пры тым, што пачынаючы з 1997 г. нашыя суайчыннікі падалі 140 скаргаў у арганізацыю, 34 з якіх былі прызнаныя абгрунтаванымі.

Частка тых, хто падаваў гэтыя скаргі, сабраліся ўчора ў Гомлі. На парадку дня – пытанне аб стварэнні арганізацыі, якая аб’яднала б супольныя намаганні ў выкарыстанні міжнародных механізмаў абароны правоў грамадзянаў.

“Гэта будзе праваабарончая арганізацыя з дастаткова вузкаю спецыфічнаю праблемаю, якая будзе працаваць на абарону правоў тых людзей, у дачыненні якіх міжнародныя інстытуты прынялі станоўчае рашэнне паводле іхных скаргаў. І тыя могуць быць людзі, чые скаргі зарэгістраваныя”, – тлумачыць палітык Віктар Карнеенка.

{movie}Звяртацца ў ААН цэнтралізавана|right|9136{/movie}Ініцыятары паўстання такой арганізацыі кажуць: іх чакае шмат працы. Пераважная большасць беларусаў папросту не ведае, што можна звярнуцца ў Камітэт правоў чалавека ААН, а таму без інфармацыйнай кампаніі не абысціся. У перспектыве хацелася б таксама пераканаць улады прывесці ўнутранае заканадаўства ў адпаведнасць з міжнародным.

Сяргей Марчык, “Аб’ектыў”, АК, belsat.eu

Стужка навінаў