Вынікі дня


Калі вы прапусцілі штосьці важнае, альбо не маеце часу на прагляд усёй стужкі навінаў – кароткае падсумаванне падзеяў у Беларусі і свеце. Якім быў гэты дзень вачамі нашых журналістаў.

Выпрабаванні КНДР

Свет абураны Паўночнаю Карэяй, якая правяла падземныя ядравыя выпрабаванні. Праграму ўзбагачэння ўрану Пхеньян называе часткаю сваёй абарончай стратэгіі. Іншыя краіны вінавацяць КНДР у жаданні стварыць ядравую бомбу.

{movie}Вынікі дня (12.02.13)|right|9137{/movie}Шукаем рынкаў

Аляксандр Лукашэнка – у Сочы. Уладзімір Макей – у Тбілісі. На тле эканамічных санкцыяў з Захаду кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Беларусі ўшчыльняе гандлёва-эканамічную супрацу з Грузіяй. Пакуль – на ўзроўні дамоўленасцяў.

Неімаверныя магчымасці?

Прынамсі 5 беларускіх прадпрыемстваў цягам года зробяцца беларуска-расейскімі – заявіў прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч. Маўляў, гэта дазволіць нам быць канкурэнтаздольнымі ў межах Адзінай эканамічнай прасторы.

Гаманцы таўсцеюць

Чым большая рэнтабельнасць прадпрыемстваў, за якія адказны пэўны дзяржорган, тым большы заробак атрымае адпаведны чыноўнік. Гэтае ды шэрагу іншых падвышак чынавенства можа спадзявацца ўжо сёлета.

Суд без абвінавачаных

Братоў Бакіевых – зрынутага прэзідэнта Кыргызтану Курманбека і ягонага малодшага брата Джаныша – завочна асудзілі на радзіме: на 24 гады і пажыццёвае зняволенне, адпаведна… За датычнасць да забойства экс-кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта краіны і (й)іншыя злачынствы.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў