Пластычны тэатр «Інжэст» пачаў форум пластычных і танц-тэатраў у Менску


Мова пластыкі і танцу, згустак тэатру, адкрытасць рухаў і аголенае дзеянне – гэтак апісваюць спектаклі пластычных тэатраў. Сталіца прымае першы форум «Пластформа», на якім сабраліся акторы, знаўцы ды аматары гэтага рэдкага жанру. Напярэдадні імпрэзу адкрыў самы вядомы пластычны тэатр Беларусі – «Інжэст».

Выступ «Інжэсту», як і іншыя пункты праграмы, маюць на мэце пазнаёміць менчукоў з пластычным, танц-, аб’ект- ці фрык-тэатрам. Назваў багата, аднак прадстаўнікоў гэтага жанру на нашых прасторах няшмат – у Беларусі ён перажывае стадыю развіцця. Праўда, арганізатарам удалося зрабіць 6-дзённую праграму, насычанаю майстар-класамі нашых і замежных майстроў ды спектаклямі 9-ці беларускіх тэатраў.

{movie}Агляд культуры (12.02.13)|right|9125{/movie}Гэта не першая спроба зладзіць фестываль, ранейшыя сканчаліся няўдачаю праз нястачу грошай ды, уласна, пласт-тэатраў. Рэдкую магчымасць пабачыць жыўцом, што гэта такое, наведнікі будуць сець да канца тыдня ў Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў.

Іншыя тэмы: у Венецыі вызначылі пераможцу конкурсу строяў. Жан-Поль Гат’е прывез у Ратэрдам выставу сваіх найлепшых убораў.

Мар’яна Чарняева, belsat.eu

Стужка навінаў