«Femen» адзначылі сыход Папы


Гэтым разам актывісткі жаночага руху не даехалі да Ватыкану і зладзілі акцыю ў Саборы Парыжскай Маці Божай, дзе акурат прэзентавалі новыя званы.

Дзяўчаты былі, натуральна, топлес, білі ў званы і выкрыквалі «Досыць папы» ды «У геяў мы верым». Акцыя прысвячалася ўчорашняй пастанове Бэнэдыкта XVI пра сыход з пасады кіраўніка каталіцкай царквы і закону аб дазволе на аднаполыя шлюбы, што маюць неўзабаве прыняць у французскім парламенце.

{movie}«Femen» адзначылі сыход Папы |right|9119{/movie}Паліцыя спакойна ўспрыняла акцыю «Femen» і толькі запрасіла на размову найбольш актыўных удзельніц, але ахова ў Нотр-Дам дэ Пары адрэагавала больш нервова: некаторыя выспяткамі спрабавалі выгнаць дзяўчат з будынку.

Удзельніцы руху заяўляюць, што вельмі ўсцешаныя рашэннем Папы, бо Бэнэдыкт XVI трымаўся кансерватыўных поглядаў і выступаў супраць аднаполых шлюбаў. У сваёй заяве на «Facebook’у», яны называюць яго фашыстам і кіраўніком каталіцкай мафіі.

«Мы прыйшлі сюды адзначыць факт капітуляцыі ўсіх гамафобаў. Мы святкуем сыход Папы і прыняцце гэтага закону. Мы перамаглі. Аднаполым шлюбам – быць. Гамафобы здаліся. Сорам царкве, сорам рэлігіі», – падзялілася думкамі актывістка Ірына Шаўчэнка.

У.Ш., belsat.eu

Стужка навінаў