Названы шорт-ліст літаратурнай прэміі Гедройца


Названыя шэсць найлепшых беларускіх кніжак года. Журы 3-яй літаратурнай прэміі імя Ежы Ґедройца вызначыла шорт-ліст намінантаў на ўзнагароды – магчымасць выдаць кнігу, атрымаць літаратурную стыпендыю або наведаць еўрапейскія дамы творчасці.

{movie}Агляд падзеяў культуры (11.02.2013)|right|9102{/movie}

Сярод 43-ох кнігаў з лонг-ліста журы ў кароткі спіс прэміі трапіў зборнік гістарычных нарысаў “Зямля пад крыламі Фенікса” Сяргея Балахонава, поўны шакавальных і малавядомых фактаў пра гісторыю Беларусі. На ўзнагароду таксама намінаваны нашумелы “Гамбургскі рахунак” Альгерда Бахарэвіча, які называюць падручнікам альтэрнатыўнага літаратуразнаўства. Прэмію Ґедройца таксама могуць атрымаць Адам Глобус за зборнік “Сказы”, Уладзімір Някляеў за раман “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без” або Юры Станкевіч – за зборнік “Шал”, прысвечаны людзям, якія трапілі ў нечаканыя абставіны і вымушаныя змагацца за сваю годнасць ці, нават, жыццё. За ўзнагароду таксама пазмагаецца гістарычны раман Людмілы Рублеўскай “Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега”.

Іншыя тэмы: у Лос-Анджэлесе ўручылі прэмію “Грэмі”. У менскім клубе “Графіці” праводзяць зіму музыкаю.

Мар’яна Чарняева, belsat.eu

Стужка навінаў