Дэвайс: Агляд тэхнічных навінак і падзеяў у свеце навукі


Амерыканскі марсаход “Curiosity” ўпершыню змог прасвідраваць паверхню Чырвонай планеты. Пры дапамозе адмысловай дрылі касмічны апарат прабіў скальны ґрунт і атрымаў першыя ўзоры марсіянскай пароды.

{movie}”Дэвайс” (11.02.2012)|left|9100{/movie}

Аналіз сабраных матэрыялаў робат правядзе сам – на яго борце на гэта падрыхтаваная лабараторыя. Прэс-сакратар НАСА назваў правeдзеную аперацыю найбуйнейшым дасягненнем з моманту пасадкі “Curiosity”. Адна з галоўных мэтаў марсахода – вызначыць, ці былі на Марсе геалагічныя ўмовы для жыцця. Марсаход працуе на паверхні чырвонага суседа ад жніўня 2012 года. За гэты час яму ўжо ўдалося выявіць перасохлы ручАй, правесці аналіз марсіянскага ґрунту і знайсці ў ім сляды кіслароду і хлору.

Акрамя гэтага ў выданні: пра новы планшэт «SURFACE PRO», асадку, што выправіць правапісанне, квадракоптэр для кожнага і многае другое.

Праграма “Дэвайс” выходзіць па панядзелкам і пятніцам а 19.15. Выданні даступныя ў архіве праграмаў.

Кірыл Смяглікаў, belsat.eu

Стужка навінаў