Грабеншчыкоў па-хатняму


16 лютага ў канцэртнай залі Магілёва адбудзецца канцэрт бацькі расейскага року Барыса Грабеншчыкова. Фармат мерапрыемства – «хатні канцэрт». Музыка будзе акампанаваць сабе на акустычнай гітары, цесна камунікаваць з публікаю, адказваць на пытанні з залі ды нават выконваць песні на замову.

Летась гурт «Аквариум», нязменны лідар якога – спадар Грабеншчыкоў, адзначыў сваё 40-годдзе. Фронтмэн калектыву тады прызнаўся, што хацеў бы выканаць старыя песні ў іх першапачатковым варыянце. Падобна да таго, што лютаўскі тур па Беларусі будзе цалкам адпавядаць гэтай задуме: усе канцэрты пройдуць у невялікіх утульных залах у акустычным выкананні.

Пачатак магілёўскай імпрэзы а 18:00.

А.Д.,belsat.eu

Стужка навінаў