ЗША ўводзіць новыя санкцыі супраць беларускай «абаронкі»


Дзве беларускія структуры абвінавачваюцца ў парушэнні рэжыму нераспаўсюду зброі масавага знішчэння або крылатых ці балістычных ракетаў у дачыненні Ірану, КНДР і Сірыі, паведамляе ИТАР-ТАСС са спасылкаю на дзярждэпартамент ЗША.

Увядзенне санкцыяў у дачыненні беларускіх кампаніяў ТМ Сервісіз» і ААТ «КБ Радар» на практыцы азначае, што дзяржаўным арганізацыям ЗША забаронена мець бізнес-стасункі з гэтымі кампаніямі, таксама арганізацыі, што трапілі ў «чорны спіс» не могуць набываць у ЗША пэўныя тавары, продаж якіх рэгулюецца асобнымі правіламі экспартнага кантролю.

Вядома, што кампанія «ТМ Сервісіз» займаецца навуковымі распрацаваннямі ў галіне бяспекі, ААТ «КБ Радар» сярод іншага вырабляе генератары памех, што падаўляюць працу сістэмаў сувязі ды адсочвання. Апроч таго ААТ «КБ Радар» займаецца мадэрнізацыяй і рамонтам радыёлакацыйных станцыяў і абсталявання.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў