КДБ-шнікі знялі працу белсатаўцаў на мабільны тэлефон


З КДБ у Пінскую гарадскую пракуратуру паступіў ліст, які стаў падставаю для папярэджання журналістам нашага тэлеканалу.

Віктару Ярашуку, які супрацоўнічае з “Белсатам”, патэлефанавалі з Пінскай гарадской пракуратуры і запрасілі на гутарку з нагоды ягонай працы без акрэдытацыі. Працаўнікі спецслужбаў знялі на мабільны тэлефон, як ён рабіў рэпартаж пра выставу, прысвечанаю памяці фотамастака Аляксея Дуброўскага, зарганізаваную сябрамі нябожчыка.

Віктар Ярашук у пракуратуру не пайшоў і папрасіў, каб афіцыйнае паведамленне яму выслалі на хатні адрас. Два з паловаю гады таму яму ўжо далі папярэджанне за працу без акрэдытацыі. Сёння такое ж атрымаў у Пінску малады чалавек, якога падазраюць у супрацы з нашым тэлеканалам. Пракуратура прыгразіла, што наступным разам дадуць штраф ад 20 да 50 базавых велічыняў.

{movie}Рэпартаж пра выставу памяці Аляксея Дуброўскага|right|9068{/movie}Аліна Кашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў