Ці чытаеце вы беларускія кнігі?


«Ніколі не чытаў, хіба што ў пачатковай школе вершы Якуба Коласа», – кажа адзін з апытаных. Для папулярызацыі беларускіх аўтараў маладзён прапанаваў здымкі фільму ў Галівудзе паводле іхных кнігаў.

{movie}Апытанне: Ці чытаеце вы беларускія кнігі?|right|9065{/movie}
У беларускай сталіцы 6 лютага адкрылася ХХ Менская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. На ёй упершыню прэзентавалі ўнікальнае выданне 2-томнага зборніку Янкі Купалы «Жалейка» ручной работы, дзе кожны том – памерам з пачак запалак. З гэтай нагоды карэспандэнты БелаПАНу выйшлі на вуліцы Менску з пытаннем: «Ці чытаеце вы беларускія кнігі?»

Некаторыя менчукі ўвогуле не чытаюць кніг на беларускай мове, а апошні раз чыталі творы беларускіх аўтараў у школе. Іншыя ж знаходзяць час, каб пачытаць па-беларуску.

Якім беларускім аўтарам і творам аддаюць перавагу менчукі – глядзіце ў відэаматэрыяле.

М.Я., паводле БелаПАНу

Стужка навінаў