Як беларускую літаратуру прапагандуюць у правінцыі


У местачковым клубе параф’янаўцы паставілі п’есу Міхася Чарота, расстралянага камуністамі ў 1937 годзе.

Камедыю “Мікітаў лапаць” у мястэчку Параф’янава (Докшыцкі раён на Віцебшчыне) паставілі ўдзельнікі мясцовага гуртку самадзейнасці. Паглядзець п’есу 7 лютага прыйшлі каля 70 асобаў.

П’есу пра вясковае жыццё і каханне ўпершыню паставіў у 1923 годзе вандроўны тэатр Уладзіслава Галубка. Цяпер гэты твор ахвотна ставяць і прафесійныя, і аматарскія калектывы ўва ўсёй Беларусі.

{movie}Пастаноўка “Мікітаў лапаць” у Параф’янаве|right|9061{/movie}Паводле сюжэту, Саўка закаханы ў суседку Зоську, аднак бацькі маладых варагуюць міжсобку і не дазваляюць ім пабрацца шлюбам. Дзяўчына падабаецца таксама дзецюку-вар’яту Мікіту. Аднойчы ён прыносіць ёй пачастунак – яблык.

Тым часам маці Саўкі спрабуе адпомсціць суседцы за свае крыўды: пераказвае ейнаму мужу плёткі, якія нібыта ходзяць у вёсцы. Маўляў, да жонкі нехта ходзіць. Тут ён акурат знаходзіць на падворку лапаць: яго згубіў Мікіта, калі прыходзіў з яблыкамі да Зоські. Пачынаецца сварка, якую ў выніку спыняе сам уладальнік лапця. Маладыя скарыстоўваюць прымірэнне, каб выпрасіць у бацькоў дазволу на шлюб.

Галоўныя ролі выконвалі Надзея Прыдатка (Зоська) і Максім Кучыц (Саўка). Таксама гралі Іван Жукаў (Мікіта), Вольга Арлоўская (Дар’я), Тамара Жукава (Грыпіна), Аляксандр Кучыц (Яўмень), Наталля Нядзвецкая (дзяўчына), Леанід Антаневіч (хлопец).

АК, belsat.eu, паводле westki.info

Стужка навінаў