Беларускія "піраты"


Пірацкія партыі, якія ўпершыню з’явіліся ў Швецыі, цяпер існуюць больш як у 40 краінах. У некаторых, як, напрыклад, у Чэхіі ці Нямеччыне, іх прадстаўнікі засядаюць у парламентах. Звычайна яны выступаюць за свабодны доступ да інфармацыі і свабоду прыватнага жыцця. З’явілася такая партыя і ў Беларусі. Пра беларускіх палітычных піратаў у «Размове Мацкевіча» распавядзе рэдактар сайту пірацкага руху Міхал Волчак.

{movie}Міхал Волчак у “Размове Мацкевіча”|right|9047{/movie}

Паводле спадара Волчака, беларускія піраты, як і іхныя замежныя калегі, выступаюць за рэфармаванне заканадаўства аб аўтарскім праве, якое лічаць састарэлым і непрыстасаваным да медыйных прадуктаў.

«Асноўная праблема ў тым, што паміж аўтарам і карыстальнікам прадукту ёсць яшчэ пасярэднік. Добра, калі гэты пасярэднік паскарае гэты абмен, стварае інфраструктуру. Але ў нейкі момант пасярэднік становіцца больш важным за самога аўтара: выкупае аўтарскія правы, то бок сам атрымлівае эксклюзіўную ліцэнзію, а аўтар ператвараецца ў гэткага кантрактнага працаўніка», – зазначае Міхал Волчак.

Пра тое, што значыць напіс «усе правы абароненыя» на медыя-прадуктах, чаму піраты лічаць аўтарскае права састарэлым і чым займаецца беларуская пірацкая партыя, – глядзіце ў «Размове Мацкевіча».

У.Ш.,belsat.eu

Стужка навінаў