Ці прыйдзе вясна ў беларуска-еўрапейскія адносіны?


Паедзе неўязны ў Еўропу міністр замежных справаў Уладзімір Макей у гэтую самую Еўропу ці не? Як паказвае практыка, такая забарона зусім не абавязкова дзее. Беларускія чыноўнікі ў абыход санкцыяў перыядычна атрымліваюць еўрапейскія візы. Шэраг краінаў-удзельніц Еўразвязу выступае за больш шчыльную супрацу з афіцыйным Менскам.

{movie}Марыя Пшэломец у “Гарачым каментары”|left|9032{/movie}

Польская публіцыстка Марыя Пшэломец мяркуе, што без крокаў насустрач з боку Беларусі, Уладзімір Макей гэтак і застанецца ў спісе неўязных у Аб’яднаную Еўропу: “Выказванні ў справе выдання дазволу беларускім чыноўнікам на візіты ў Еўропу перадусім ідуць з боку Літвы і Латвіі, бо гэтыя краіны маюць цесныя гандлёвыя сувязі з Беларуссю. Плынь беларускіх тавараў ідзе праз літоўскія і латвійскія парты. Такія галасы чуваць і з Польшчы: у нас таксама ёсць шэраг бізнесоўцаў, якія кажуць, што трэба паляпшаць узаеміны. Але мне падаецца, што Еўразвяз на гэта не пойдзе”.

У Менску з аднаго боку нібыта і хочуць пацяплення адносінаў з Бруселем, але ў той жа час публікуюць даклад “пра парушэнні правоў чалавека ў заходніх краінах”. Аляксандр Лукашэнка хоць і адчувае патрэбу паляпшэння стасункаў, але ж калі столькі разоў заяўляў пра “ненахіляльнасць”, вызваленне палітвязняў можа выглядаць як праява слабіны.

У.Ш., belsat.eu

Стужка навінаў