Перамагчы «Газпром»: Грамадскасць спрабуе адстаяць будынак Маскоўскага аўтавакзалу


На месцы, дзе сёння размяшчаецца аўтавакзал «Маскоўскі», мае паўстаць вежа з офісам «Газпрому». Гэткая навіна выклікала пратэсты грамадскасці. Госць праграмы «Размова Мацкевіча» Віктар Талмачоў тлумачыць, як актывісты хочуць перамагчы «Газпром».

{movie}Размова Мацкевіча: “Газпром” ці вакзал?|right|9028{/movie}

Планы будаўніцтва хмарачосу абмяркоўваліся на найвышэйшым дзяржаўным узроўні падчас візіту кіраўніка «Газпрому» Аляксея Мілера ў Менск. «Газпром» гатовы інвеставаць значныя сродкі ў будаўніцтва гэтага комплексу. Я цяпер не буду гаварыць пра парадак лічбаў, але ён вельмі вялікі», – заявіў старшыня праўлення «Газпрому». За дазвол пабудаваць у цэнтры Менску шыкоўны офіс газавы гігант «заплоціць» тым, што сфінансуе будаўніцтва дому для шматдзетных сем’яў і транспартавую развязку на праспекце Незалежнасці.

Якія аргументы супраць планаў «Газпрому» маюць грамадскія актывісты? Глядзіце праграму «Размова Мацкевіча»!

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў