Аляксандр Атрошчанкаў: Яны гатовыя забіваць


Госць праграмы «Гарачы каментар» Аляксандр Атрошчанкаў заяўляе, што «палітычныя забойствы людзей у Беларусі ператварылася ў тэхналогію, якую можна паляпшаць.

{movie}Аляксандр Атрошчанкаў у “Гарачым каментары”|right|9015{/movie}

5055 дзён і столькі ж начэй чакае свайго сына Юрыя Улляна Рыгораўна Захаранка. Увечары 7 траўня 1999 года былы міністр унутраных справаў, які не збаяўся дзеля закону і сумлення адкрыта выступіць супраць рэжыму Лукашэнкі, знік каля свайго дому ў Менску.

Аднак справы знікнення як Юрыя Захаранкі, гэтак і былога віцэ-спікера Вярхоўнага Савету 13-га склікання Віктара Ганчара, бізнесоўца Анатолія Красоўскага, якія таксама зніклі ў той чорны 1999 год, а таксама аператара тэлеканалу ОРТ Дзмітрыя Завадскага дагэтуль не даюць адказу на галоўныя пытанні: дзе гэтыя людзі, што з імі здарылася? Афіцыйнае следства адмоўчваецца, а ў 2014 годзе справы і ўвогуле могуць закрыць ў сувязі з заканчэннем тэрміну даўнасці. Між тым апазіцыя і праваабаронцы абвінавачваюць улады не толькі ў бяздзейнасці, але і ў датычнасці да гучных знікненняў.

«У 1999–2000 гадах адбыліся самыя гучныя знікненні, але за гэтыя гады рэжым Лукашэнкі стварыў цэлае пакаленне сілавікоў, гатовых выконваць любыя загады. Яны гатовыя і забіваць, – гаворыць былы палітвязень, актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Аляксандр Атрошчанкаў. – Мы памятаем пра Вераніку Чаркасаву, Алега Бябеніна, пра іншыя выпадкі знікненняў».

Глядзіце больш у «Гарачым каментары»!

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў