Украінская шматвектарнасць: Мытны звяз ці Еўразвяз?


«На ростанях, паміж захадам і ўсходам» – гэтак звычайна кажуць пра Беларусь, але ў нашых паўднёвы суседзяў – ідэнтычная сітуацыя. Супольнае яшчэ і тое, што пасля ваганняў Украіна таксама паварочваецца тварам да Расеі. Афіцыйны Кіеў падпісвае дакументы аб супрацы з Мытным звязам у фармаце «3+1», а таксама гандлёвыя пагадненні з Еўразійскай эканамічнай камісіяй, аднак з уступленнем ў аб’яднанне Украіны, Расеі ды Беларусі, Украіна марудзіць, не зважаючы на вялікія эканамічныя выгоды, што абяцае Крэмль.

Украінскі палітычны аналітык Вольга Паповіч мяркуе, што пакуль нельга сказаць, што Кіеў адвярнуўся ад Еўропы. Януковіч вядзе палітыку, падобную да Лукашэнкі – гэтак званая шматвектарнасць і няспынная змена прыярытэтаў.

{movie}Вольга Паповіч у “Гарачым каментары”|right|8999{/movie}

«Украінскія ўлады цяпер вядуць перамовы з Расеяй, падпісваючы пагадненні, якія будуць выгаднымі ў гэты момант. Але разам з гэтым не спыняюць перамоваў з Еўразвязам. Ва Украіне прааналізавалі вынікі працы Мытнага звязу, і відавочна, што 80 % прыбытку з гэтага мае Расея. Калі Украіна ўвойдзе ў Мытны звяз, яна можа страціць эканамічную незалежнасць, чаго не хочуць алігархі, якія падтрымліваюць Януковіча», – зазначае спадарыня Паповіч.

Разам з гэтым адмыслоўцы падлічылі і выгоды, якія атрымае Украіна пасля ўваходу ў Мытны звяз. Гэтак, у перыяд з 2011 да 2030 года Кіеў атрымае $ 219 млрд эканамічнай выгады.

Адмысловец зазначае, што Януковіч, як і Лукашэнка, не думае такімі доўгімі тэрмінамі. Куды больш істотным чыннік, які паўплывае на рашэнне ўкраінскіх уладаў, – зніжэнне коштаў на газ, якую абяцае Крэмль. Акрамя гэтага ў Маскве намякаюць, што могуць спісаць доўг украінскага «Нафтагазу» на $ 7 млрд, які з’явіўся пасля невыканання ўкраінскім бокам дамовы з «Газпромам» наконт аб’ёмаў закупу прыроднага газу.

У.Ш.,belsat.eu

Стужка навінаў