124 дзён пратэстаў у Беларусі. Улады зачыняюць мяжу для выезду з Беларусі і змагаюцца з бел-чырвона-белым сцягам


Паслявыбарчыя пратэсты ў Беларусі працягваюцца 124 дні. «Белсат» узгадвае галоўныя падзеі гэтага дня.

Сёння 13 год «Белсату»

Нас збіваюць, забіраюць тэхніку, штрафуюць. Кожны дзень, ужо 13 гадоў, мы разам з вамі!

Кожны дзень мы з тымі, каго зневажаюць, звальняюць, гвалцяць, у каго адбіраюць дзяцей. Кожны дзень мы працуем (часам пад кулямі) для тых, хто хоча, каб ягоны голас быў пачуты.

Дзякуй за тое, што давяраеце нам!

Улады зачыняюць мяжу на выезд з краіны

Забарона пачынае дзейнічаць праз 10 дзён. Выключэнне застанецца толькі для самалётаў. Афіцыйная прычына – каронавірус. Але гучаць меркаванні, што насамрэч прычыны з палітычныя і не маюць дачынення да каронавіруса.

Магчымыя мэты такой захады:

– Большы кантроль за перасоўваннямі грамадзянаў, асабліва чыноўнікаў, сілавікоў і іхных сем’яў;

– Спроба перашкодзіць расследаванню за мяжой злачынстваў сілавікоў;

– Узмацненне кантролю за эканамічнай дзейнасцю беларусаў;

– Занепакоенасць эміграцыяй бізнесу, асабліва ў ІТ-сферы;

– Адказ на заклікі адключыць SWIFT.

Беларуская памежніца чакае пасажыраў у Нацыянальным аэрапорце Менск, 19 сакавіка 2020 года.
Фота: VASILY FEDOSENKO / Reuters / Forum

На працягу дня датэлефанавацца на гарачую лінію Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі, каб распытаць пра падрабязнасці рэалізацыі апошняй пастановы Саўміну, немагчыма. І толькі бліжэй да вечару Дзяржаўны памежны камітэт пракаментаваў забарону на выезд з Беларусі.

«Мы не можам казаць пра нейкую жалезную заслону, пра якую сёння з раніцы голасна заяўляюць», – сказаў Антон Бычкоўскі, афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту.

Вось асноўныя пункты з размовы пра закрыццё мяжы:

– Мяжа працягне працаваць, але з больш строгімі абмежаваннямі і толькі для асаблівых выпадкаў. Гэта і вучоба, і праца, і догляд сваякоў, калі яны дзесьці захварэлі, і смяротныя выпадкі.

– Да якой даты будзе дзейнічаць забарона, невядома. Адмяніць забарону можна будзе толькі з наступнай пастановай Савету міністраў.

– Грамадзянаў Беларусі, якія былі ў адпачынку за межамі краіны пасля ўвядзення гэтых захадаў, прапусцяць назад.

– Калі замежныя грамадзяне рухаюцца праз Беларусь транзітам, то яны павінны на працягу 24 гадзін прамінуць тэрыторыю краіны.

– Праз аэрапорт перасоўвацца дорага, але бяспека і здароўе нацыі – гэта таксама дорага.

Святлана Ціханоўская.
Фота: tsikhanouskaya / Telegram

«За 26 гадоў Лукашэнка вярнуў Беларусь у часы сталінізму з яго масавымі паказальнымі рэпрэсіямі, тэрорам, а цяпер – і з жалезнай заслонай. Рэжым робіць усё, каб ператварыць нашу краіну ў сучасны ГУЛАГ – велізарную турму, дзе пануе страх і гвалт. Ён баіцца агалоскі ды правасуддзя і спадзяецца, што закрытыя межы дапамогуць схаваць усе яго злачынствы. Але я дакладна ведаю: волю беларускага народа за закрытай мяжой не схаваць», – пракаментавала закрыццё межаў Святлана Ціханоўская.

Дыпламаты ЕЗ сустрэліся з Макеем

Кіраўнікі дыпламатычных місіяў Еўразвязу і дзяржаў-чальцоў ЕЗ, Вялікай Брытаніі, Швейцарыі і ЗША сустрэліся з кіраўніком МЗС Беларусі Уладзімірам Макеем.

Кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей.
Фота: mfa.gov.by

Дыпламаты запыталіся пра планы ўладаў адносна выканання патрабаванняў Канстытуцыі і міжнародных абавязкаў у пытаннях фундаментальных правоў і свабодаў, а таксама вяршэнства права:

– Спынення затрыманняў, гвалту і бесчалавечнага абыходжання з мірнымі пратэстоўцамі;

– Вызвалення ўсіх палітвязняў і несправядліва затрыманых;

– Судовым пераследзе тых, хто санкцыянаваў і здзяйсняў акты гвалту і бесчалавечнага абыходжання, якія прывялі да раненняў, траўм, гібелі людзей i фармавання агульнай атмасферы беззаконнасці;

– Правядзення свабодных і справядлівых выбараў пад незалежным назіраннем.

Змаганне з нацыянальнай сімволікай

Сёння дэпутаты прынялі ў другім чытанні папраўкі ў закон аб дзяржсімвалах. І лічаць, што цяпер у Беларусі будзе больш павагі да іх і ўзмацніцца патрыятызм. Законапраект дазваляе больш і часцей вывешваць дзяржаўны сцяг.

Пры гэтым стаўленне да бел-чырвона-белага сцяга змянілася.

«Пры выяўленні фактаў размяшчэння на фасадах жылых дамоў, у тым ліку вокнах, балконах і лоджыях сцягоў бел-чырвона-белага колераў, якія не зарэгістраваныя ва ўстаноўленым парадку, дадзеныя факты будуць неадкладна фіксавацца для правядзення праверкі ў адпаведнасці з Працэсуальна-выканаўчым кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях», – распавялі ў ГУУС Менгарвыканкама.

Менск, Беларусь. 22 лістапада 2020 году.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

У міліцыі адзначылі, што ў выпадку адсутнасці адпаведнага дазволу Менгарвыканкаму, у адпаведнасці з ч.1 арт.23.34 КаАП прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Санкцыя гэтага частцы артыкула прадугледжвае штраф у памеры да 30 базавых велічыняў або адміністрацыйнага арышту.

На сёння ў Менску складзена больш за 20 адміністрацыйных пратаколаў за такое правапарушэнне, якія накіраваны ў суд для разгляду.

Прэмія для затрыманых журналістак

Журналісткі «Белсату» Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова, а таксама журналістка TUT.BY Кацярына Барысевіч сталі лаўрэатамі прэміі ад беларускай праваабарончай супольнасці за 2020 год у намінацыі «Журналіст/ка года» за абарону каштоўнасцяў правоў чалавека.

Кацярына Андрэева, Дар’я Чульцова, Кацярына Барысевіч. Калаж: spring96.org
Hавiны
«Даў так, што запусціў у космас». Чэмпіён свету па кікбоксінгу і тайскім боксе Аляксей Кудзін пра тое, як яго затрымлівалі
2020.12.10 19:54

СК belsat.eu

Банер у падтрымку незалежных журналістаў.

 

Стужка навінаў