Вынікі дня


Калі вы прапусцілі штосьці важнае, альбо не маеце часу на прагляд усёй стужкі навінаў – кароткае падсумаванне падзеяў у Беларусі і свеце. Якім быў гэты дзень вачамі нашых журналістаў.

{movie}Вынікі дня|right|8952{/movie}

ДАРАГАЯ ЭНЕРГІЯ

У Беларусі ўвялі дыферэнцаваную сістэму аплаты за электраэнергію і газазабеспячэнне. Разам з гэтым змяніліся тарыфы на іх аплату. Цяпер насельніцтву давядзецца плаціць на васямнаццаць адсоткаў больш. Апошні раз тарыфы на электраэнергію павышаліся месяц таму.

УЗМАЦНІЦЬ МЯЖУ
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў гарантаваць надзейнае процідзеянне пагрозам памежнай бяспекі. Падставаю для такой заявы кіраўніка Беларусі сталі правядзенне палітыкі санкцыяў з боку Захаду, правакацыі на мяжы і абвастрэнне праблемаў, звязАных з яе абаронаю.

ПАВЫШЭННЕ ДЗЯРЖПАЗЫКІ
Дзяржаўны доўг Беларусі ў параўнанні з пачаткам 2012 года павялічыўся на 10 з паловаю адсоткаў і склаў амаль 12 з паловаю трыльёнаў рублёў. Міністэрства фінансаў звязвае павелічэнне дзяржпазыкі з ростам пазыкі ўнутранай, якая, у сваю чаргу, абумоўленая эмісіяй дзяржаўных аблігацыяў.

УГОДКІ ПАЎСТАННЯ
Першага лютага ўрачыста святкуюць сто пяцідзясятыя ўгодкі пачатку паўстання 1863 года пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. У гэты дзень асобныя атрады ў розных месцах здзейснілі ўзброеныя напады на расейскія гарнізоны. Паўстанне змусіла царскі ўрад правесці больш выгадную для насельніцтва сялянскую рэформу ў Польшчы, Беларусі ды Літве. Нацыянальная самасвядомасць беларусаў, літоўцаў і палякаў – узрасла.

ВЫБУХ У КІТАІ
У Кітаі з-за выбуху грузавіка з піратэхнікаю абрынуўся мост. Дзесяць аўтамабіляў зваліліся ў раку. Прынамсі 26 чалавек загінулі, колькасць пацярпелых пакуль удакладняецца.

belsat.eu

Стужка навінаў