„Еўрарадыё” раздало музычныя прэміі „Даем рады!”


Ад сёння ў Беларусі ўжо ажно 6 музычных прэміяў! Даем рады! Фестываль з такою назваю ў гэтыя імгненні пачынаецца ў менскім клубе Re:Public. Свае ўзнагароды найлепшым выканаўцам 2012-га раздае “Еўрарадыё”. Аднак адмыслова для нашых гледачоў яго рэдактар Віталь Зыблюк ужо зараз раскрые ўсе карты.
{movie}Агляд падзеяў культуры (01.02.2012)|left|8941{/movie}
ВІТАЛЬ ЗЫБЛЮК, РЭДАКТАР „ЕЎРАРАДЫЁ”:

„Мы доўга лаяліся, спрачаліся паміж сабой і прыйшлі да высновы, што, па нашым меркаванні, пераможцаў у катэгорыі „Гурт году” ажно два. Гэта Akute і „Дай дарогу!”, абодва яны выступаюць сёння ў нас. Наконт „Лепшага альбому” мы таксама спрачаліся, і вырашылі раздзяліць намінацыю – на беларускамоўны, рускамоўны, англамоўны альбом. Такім чынам лепшай англамоўнай стала кружэлка „Futuremental” гурта „Yellow Brick Road”, беларускамоўнай – „Nie isnuje” магілёўцаў Akute. За „Лепшае відэа” мы ўзнагародзілі гурт Vegetables з іх дэпрэсіўным кліпам „Baloo”. Але апроч сур’ёзных у нас і безліч жартаўлівых намінацыяў”.

Іншыя тэмы: прэм’ера новага кліпу Depeche Mode, прэзентацыя альбомаў Міколы Купавы, новыя лоты на аўкцыёне Sotheby’s.

Стужка навінаў