Інвестыцыя ў будучыню


Першы дзень месяца – традыцыйна дзень росту тарыфаў і коштаў. Але ёсць і пазітыўныя навіны – перадусім для бацькоў – павялічылася дапамога для дзетак. Наколькі сур’ёзна дзяржава інвестуе ў маладое пакаленне?

Ад сённешняга дня сем’і, якія даглядаюць дзіця ва ўзросце да 3-х гадоў, будуць атрымліваць амаль паўтара мільёна дзяржаўнай дапамогі. Такая навіна пацешыла н(я) ўсіх мам. Жанчын падзялілі на катэгорыі: каму дапамагаць варта, а хто застанецца ўбаку.
{movie}Інвестыцыя ў будучыню|left|8938{/movie}
Індывідуальныя прадпрымальнікі, адвакаты, натарыусы, фрылансэры і ўсе, хто мае нейкую афіцыйную падпрацоўку, атрымаюць толькі палову сумы дзяржаўнай дапамогі. А мам дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, якія займаюцца рамяством дома, цалкам яе пазбавілі. Нягледзячы на тое, што падпрацоўваюць яны менавіта праз нястачу грошай.

Юрысты кажуць, што закон антыканстытуцыйны, парушае сацыяльную роўнасць і дыскрымінуе жанчын-мам паводле прафесійнай прыналежнасці. Такім чынам адным катэгорыям матуль памеры выплатаў павысілі за кошт таго, што забралі ў іншых.

Фармальна закон набыў моц з новага года, таму і памер дапамогі за студзень выплацяць згодна з новымі правіламі разліку.

Вольга Чайчыц, belsat.eu

Стужка навінаў