Што трэба змяніць у беларускай медыцыне?


Наведваючы на гэтым тыдні Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр неўралогіі ды нейрахірургіі, Лукашэнка паабяцаў, што ўжо з вясны «пачне варушыць ахову здароўя». Журналісты распыталі жыхароў Менску, што, на іхную думку, трэба змяніць у айчыннай сістэме медабслугоўвання.

{movie}Што трэба змяніць у беларускай медыцыне?|right|8913{/movie}

«У ахове здароўя, вядома, шмат што мяняць трэба. Бо ў шпіталь чалавеку трапіць нельга – бяруць у нейкіх выключных выпадках. У паліклініках вельмі шмат людзей, узровень участковых дактароў досыць нізкі, яны мала адказваюць за тое, што робяць. Можа быць, на перакваліфікацыю іх адправіць, зацікавіць матэрыяльна, яшчэ неяк. Інакш, варушы не варушы, нічога не атрымаецца», – мяркуе адзін з рэспандэнтаў.

«Я б падняў заробкі дактарам, якія ратуюць нашыя жыцці. Наколькі я ведаю, у нас у паліклініках ідзе мадэрнізацыя, так што сяк-так, у прынцыпе, варушыцца», – зазначае іншы мянчук.

«Чэргі змяніла б да медыкаў, упарадкавала б запіс, павялічыла б лік дактароў вузкіх спецыяльнасцяў», – лічыць удзельніца апытання.

МЛ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў