Былому чыноўніку пагражае 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці


Апошняе слова былога намесніка старшыні Менгарвыканкаму Ігара Васільева запланаванае на 8 лютага. Як і большая частка працэсу, які пачаўся 20 снежня, апошняе слова будзе агучанае ў закрытым рэжыме.

Дзяржаўны абвінаваўца Андрэй Лыцін просіць суд прыгаварыць былога чыноўніка да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Менскі абласны суд вырашыць, ці мела месца вымаганне хабару ў памеры $ 500 тыс. Паводле следства, Ігар Васільеў вымагаў хабар ад прадстаўнікоў чэшскага інвестара за спрыянне у пабудове смеццеперапрацоўчага заводу пад Менскам. Перадача грошай мусіла ажыццяўляцца дзвюма часткамі па $ 250 тыс. Васільева затрымалі ў службовым кабінеце ўлетку пасля атрымання першай паловы хабару.

Аднак на першым жа паседжанні суда Ігар Васільеў адмовіўся ад сваіх ранейшых паказанняў ды заявіў, што яўку з павіннай ён напісаў пад ціскам КДБ.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў