Франак Вячорка: пікеты пад касцёлам – гэта «мікраплошча»


Сёння ўвечары грамадскія актывісты чарговы раз маюць сабрацца каля касцёла св. Язэпа ў Менску.

Нагадаем, што пікеты з патрабаваннем вярнуць бажніцу вернікам распачаліся ў Дзень салідарнасці 16 верасня і працягваюцца штодня. Учора перад пачаткам акцыі затрымалі 12 актывістаў. Іх адпусцілі без складання пратаколаў.

Чыноўнікі пакуль не змянілі рашэння ператварыць былы касцёл св. Язэпа і кляштар бернардынаў у гатэльны комплекс. Гэтыя будынкі – помнікі архітэктуры XVII ст. У канцы XIX ст. іх сканфіскавалі расейскія ўлады. Касцёл ператварылі ў палкавую царкву, а кляштар – у казармы. Пасля святыню прыстасавалі пад архіў, які месціцца тут да гэтай пары.

Моладзевы актывіст Франак Вячорка кажа, што за гэтыя дні каля касцёлу ўтварылася “своеасаблівая беларуская прастора, якую ўлады не чапаюць, у якой пануе беларуская мова, дух Беларусі”. Людзі прыходзяць не толькі маліцца і бараніць бажніцу, але і абменьвацца думкамі, ладзяць шоу, вечарыны, канцэрты.

belsat.eu

Стужка навінаў