120 кажаноў вырашылі перазімаваць у кіеўскай кватэры, але нешта пайшло не так


Кажаны, якія заляцелі на зімоўку на балкон адной з кіеўскай кватэраў. Фота – Kyiv Animal Rescue Group

Гаспадар выклікаў ратаўнікоў пасля таго, як знайшоў кажаноў у мэблі на балконе.

«Калонія кажаноў віду вячэрніца рыжая памылкова ўладкаваліся на зімоўку ў мэблі і пад шпалерамі на закрытым балконе, – паведаміла ў «Фэйсбуку» каманда ратавання жывёлы ў Кіеве.

Паводле спецыялістаў, памылка мышэй была ў тым, што ўзімку на балконе занадта цёпла для камфортнага сну. Спаць ім замінаў таксама гаспадар кватэры.

«З балкону вынялі 120 кажаноў, 119 з іх адпусцілі ў пошуках лепшай зімоўкі, аднаго ўзялі на лячэнне», – удакладнілі ратаўнікі.

Рудыя вячэрніцы – адзін з набуйнейшых відаў кажаноў. Фота – Kyiv Animal Rescue Group

Рудыя вячэрніцы – пералётныя кажаны. Тыя, што жывуць у Беларусі, праводзяць лета ў лясах, парках і старых садах, на зімоўку адлятаюць у краіны Заходняй Еўропы.

Украінскія вячэрніцы апошнія 15–20 гадоў усё часцей застаюцца ў гарадах, абіраючы для зімоўкі нежылыя памяшканні у будынках.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў