12 траўня сіноптыкі абвесцілі аранжавы ўзровень небяспекі праз моцны вецер і замаразкі


12 траўня чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Прагназуецца дажджлівае надворʼе, ноччу па паўночным захадзе, днём месцамі пройдзе мокры снег. У асобных раёнах ападкі моцныя. Днём па паўднёвым усходзе магчымыя навальніцы, паведамляе Белгідрамет.

Тэмпература паветра ноччу ад аднаго градуса цяпла па паўночным захадзе да 15 вышэй за нуль у паўднёва-ўсходніх раёнах, месцамі па паўночным захадзе замаразкі нават да мінус аднаго градуса. Днём чакаецца ад пяці да 11 градусаў вышэй за нуль, па Гомельшчыне і Магілёўшчыне ад 19 да 22 вышэй за нуль.

13 траўня чакаецца воблачнае з праясненнямі надворʼе. Ноччу па паўночным усходзе, днём пераважна па паўночна-заходняй палове Беларусі кароткачасовыя дажджы, у начныя гадзіны з мокрым снегам. Тэмпература паветра ноччу ад аднаго да пяці градусаў цяпла, месцамі магчымыя замаразкі да трох градусаў ніжэй за нуль. Днём чакаецца ад дзевяці да 16 градусаў цяпла.

14 траўня прагназуецца воблачнае з праясненнямі надворʼе. Месцамі па краіне кароткачасовыя дажджы, ноччу па поўначы магчымы мокры снег. Тэмпература паветра ноччу ад аднаго да сямі градусаў цяпла, ноччу ў некаторых раёнах два градусы марозу. Днём прагназуецца ад васьмі да 15 градусаў цяпла.

Hавiны
Людзі на балоце – па калена ў пяску. На Беларусь насоўваецца пустэльня
2020.05.06 13:44

СК belsat.eu

Стужка навінаў