Супраць маці анархіста Халілава пачалі крымінальную справу


Палітзняволеная Гаянэ Ахціян.
Фота: Reform.by

Палітзняволеную Гаянэ Ахціян затрымалі напрыканцы лістапада па адміністрацыйным артыкуле, а цяпер перавялі ў СІЗА на Валадарскага, паведамляе Reformby.

Пасля ператрусу дома ў жанчыны сілавікі апублікавалі відэа з подпісам «Родители в ответе за своих детей»

«Мама адчувае сябе нармальна, па-ранейшаму не прызнае віну, узятая пад варту, пераведзена на Валадарку, ужо ўчора аднеслі перадачу», – падзяліўся Раман Халілаў.

Гаянэ Ахціян – жыхарка Полацка, маці актывіста анархічнага руху Рамана Халілава.

26 лістапада 2021 года сілавікі выламалі дзверы кватэры Гаянэ і правялі ператрус. Саму жанчыну затрымалі і даставілі ў Полацкі ГАУС, дзе склалі пратакол па арт. 24.3 КаАП («Непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі»). Затым жанчыну асудзілі на 10 сутак арышту.

Пазней стала вядома, што Гаянэ стала падазраванай па крымінальнай справе па ч.1 арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). Яе перавезлі ў Менск у ІЧУ на Акрэсціна.

Абноўлена
Ператрус у маці анархіста, «хімія» за пратэст, новае «экстрэмісцкае фармаванне»… Рэпрэсіі за 26 лістапада
2021.11.26 13:53

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў