Палітзняволенай Вользе Гарбуновай прад'явілі абвінавачванне па двух артыкулах


Палітзняволеную актывістку Вольгу Гарбунову абвінавачваюць адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч.1, 2 і 3 арт. 293 («Масавыя беспарадкі») і ч.1 і 2 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»), паведамляюць праваабаронцы.

Справу супраць актывісткі вядзе маёр следчай групы УСК па Менску Кудрэйка.

Вольга Гарбунова, былая кіраўнічка прытулку для ахвяраў хатняга гвалту «Радзіслава».
Фота: ViasnaHumanRights / Facebook

Экс-кіраўніцу арганізацыі «Радзіслава» Вольгу Гарбунову затрымалі 9 лістапада па падазрэнні ў арганізацыю жаночых маршаў у 2020 годзе. З моманту затрымання яна амаль два тыдні з-за ўмоў утрымання трымала галадоўку ў ІЧУ на Акрэсціна. Пасля дзесяці дзён пасля затрымання яе перавялі ў СІЗА-1 на Валадарскага.

Артыкулы
Палітзняволеная актывістка Гарбунова спыніла галадоўку, якую трымала амаль два тыдні
2021.11.23 10:04

АД, belsat.eu

Стужка навінаў