Кіраўніцтва гарадзенскага «Азоту» палохае Еўразвяз тэхнагеннай катастрофай


Кіраўніцтва ААТ «Горадня Азот» падрыхтавала калектыўны зварот да Міжнароднай арганізацыі працы, які адміністрацыя заводу прымушае падпісваць сваіх супрацоўнікаў.

Такі прымусовы збор подпісаў стаў адказам на траплянне прадпрыемства ў пяты пакет санкцый Еўразвязу, які быў зацверджаны 2 снежня.

Калектыў зварот за адмену санкцый Еўразвязу супраць «Горадня Азот».
Фота: крыніца Белсату

У звароце кіраўніцтва прадпрыемства заклікае ЕЗ да перамоваў і адмены санкцыяў, у адваротным выпадку палохае аварыямі і тэхнагеннай катастрофай праз старое абсталяванне, што нясе пагрозу сумежным дзяржавам і ўсяму рэгіёну.

Адзначым, што цягам гэтага году ўсё часцей з’яўляюцца навіны пра аварыйныя спыненні цэхаў на прадпрыемстве. Працоўныя распавядаюць пра жахлівы стан старога абсталявання, якое эксплуатуецца шмат гадоў без рамонту.

Раней аб магчымай тэхнагеннай катастрофы, але з-за пазапланавага спынення магутнасцей з прычыны забастоўкі на «Горадне Азот», гаварыў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка.

Hавiны
На «Гродна Азот» даўно хацелі пабудаваць новы цэх. Зноў не атрымалася праз санкцыі
2021.12.04 14:32

Цягам 2021 года «Горадня Азот» неаднаразова трапляла ў спісы еўрапейскіх і амерыканскіх санкцыяў. Так, ЗША аднавілі свае санкцыі супраць прадпрыемства ў красавіку 2021 года, асобна трапіў пад амерыканскія санкцыі дырэктар «Горадня Азот» Ігар Ляшэнка. З-за санкцыяў прадпрыемства губляе буйныя інвестыцыйныя праекты: напрыклад, ад супрацы з «Азотам» адмовіўся нямецкі дыстрыб’ютар хімічнай прадукцыі «Helm AG», практычна сарваны праект па будаўніцтве новага азотнага комплексу коштам 1,2 млрд долараў, у якім падрадчыкам выступае італьянская фірма.

Работнікам, якія адмаўляюцца падпісваць дакумент, пагражаюць звальненнем. Пры гэтым, па нашай інфармацыі, на «Горадня Азот» і так плануюцца чысткі «нядобранадзейных» работнікаў: у спісах на звальненне, напрыклад, тыя, хто ставіў свой подпіс за альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах 2020 году.

Гэта не першая спроба прымусовага збору подпісаў супраць санкцый Еўразвязу, якія «не працуюць» і «узмацняюць эканоміку Беларусі». У лютым гэтага году на прадпрыемстве змушалі работнікаў падпісаць ліст праўладнага прафсаюзу за адмену еўрапейскіх санкцыяў. Працаўнікам пагражалі праблемамі, пазбаўленнем прэміі ды пуцёвак. Але многія ўсё роўна адмаўляліся ставіць свой подпіс.

Без акрэдытацыі
Санкцыі Захаду і Лукашэнкі – фуфло?
2021.12.12 17:26

АЛ, belsat.eu

Стужка навінаў