Еўразвяз вылучыць дадатковыя € 30 млн для падтрымання беларускіх СМІ, моладзі і дзеячаў культуры, бізнесу ў выгнанні.
Пра гэта напісала кіраўніца Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен у Twitter:
«ЕЗ падтрымлівае беларускі народ у яго барацьбе за свабоду і дэмакратыю. Сёння мы павялічваем нашу падтрымку, вылучаючы дадаткова € 30 мільёнаў для моладзі, незалежных СМІ, малога і сярэдняга бізнесу і дзеячаў культуры, вымушаных пакінуць Беларусь».
Sviatlana @Tsihanouskaya, you are an inspiration to us all.
The EU stands by the Belarusian people in their fight for freedom and democracy.⁰
Today we are stepping up our support, with an additional € 30 million for youth, independent media, SMEs in exile and cultural actors. pic.twitter.com/KWZeQjrmQX— Ursula von der Leyen (@vonderleyen) December 12, 2021
Кіраўніца Еўракамісіі таксама нагадала аб эканамічным і інвестыцыйным пакеце дапамогі памерам € 3 млрд, які Беларусь можа атрымаць у выпадку, калі ў краіне наступяць дэмакратычныя перамены.
АД, belsat.eu