Дэмакратычныя сілы Беларусі правядуць шэраг сустрэч на высокім узроўні


Запланаваныя перамовы паміж палітычнай дзяячкі Святланай Ціханоўскай і кіраўніцай Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен, а таксама з прэзідэнтам Еўрапейскага савету Шарлем Мішэлем, паведамляе «Еўрарадыё».

«Сёння пачаўся Саміт за дэмакратыю, арганізаваны Байдэнам. На экране можна знайсці Макрона, Шольца, Трудо і Пашынняна. І Святлану Ціханоўскую, якая выйшла ў эфір з рэзідэнцыі польскага прэзідэнта. Святлана Ціханоўская выступіць заўтра», – паведаміў дарадца палітычнай дзяячкі Франак Вячорка.

Саміт за дэмакратыю. Выява: Франак Вячорка/Telegram

Запланаваная таксама шматбаковая сустрэча паміж дэмсіламі і міністрамі ЕС разам з кіраўніком еўрапейскай дыпламатыі Жазэпам Барэлем. Разам з Ціханоўскай на сустрэчы будуць кіраўнік НАУ Павел Латушка, а таксама прадстаўнікі Каардынацыйнага савету, штабу Віктара Бабарыкі, «Вясны», медыя, бізнес-супольнасці і дыяспар.

Hавiны
«Дыктатараў нельга перавучыць». Ціханоўская заклікала лідараў дэмакратычных краін да сур’ёзных крокаў
2021.12.10 16:49

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў