Беларусы Беластоку зноў выйшлі, каб падтрымаць людзей на радзіме


Некалькі дзясяткаў прадстаўнікоў беларускай дыяспары Беластоку прыехалі на гарадскі пляж у Дайлідах, каб перадаць прывітанне тым, хто змагаецца ў Беларусі і паказаць: беларусы не здаюцца.

Беларусы Беластока зладзілі акцыю салідарнасці 12 снежня 2021 года.
Фота: Белсат

Падобныя акцыі адбываюцца тут што тыдзень і традыцыйна яны пачынаюцца з маржавання. Беларусы з нацыянальнымі сцягамі заходзяць у халодную ваду, скандуюць лозунгі і спяваюць песні. Затым акцыя працягваецца на беразе і з’яўляюцца сцягі беларускіх раёнаў і гарадоў. Гэтым разам прагучала прывітанне ад беларусаў Беластоку да розных гарадоў нашай радзімы.

«Сёння мы выйшлі, каб правесці акцыю ў падтрымку гарадоў Беларусі і раёнаў Менску. Мы выказваем сваю салідарнасць з людзьмі, якія змагаюцца за перамены ў Беларусі. Пратэст не заглох, мы будзем ладзіць акцыі ў замежжы, мы не здаемся і працягнем уздымаць беларускае пытанне, і будзем рабіць гэта да перамогі», – сказаў у размове з «Белсатам» Ян Абадоўскі, адзін з удзельнікаў акцыі ў Беластоку.

На беразе ўдзельнікаў акцыі падтрымліваюць іншыя беларусы.

Беларусы Беластока зладзілі акцыю салідарнасці 12 снежня 2021 года.
Фота: Белсат
Hавiны
Дэмакратычныя сілы Беларусі правядуць шэраг сустрэч на высокім узроўні
2021.12.12 12:18

АЛ belsat.eu

Стужка навінаў