ЗСУ вызвалілі ад расейцаў больш за 3000 квадратных кіламетраў на поўдні Украіны


Збройныя сілы Украіны вызвалілі ад расейцаў каля 3000 квадратных кіламетраў на поўдні краіны. Такія звесткі падала прэс-сакратарка аб’яднанага камандавання «Поўдзень» Наталля Гумянюк падчас тэлемарафону «Адзіныя навіны», паведамляе «УНІАН».

«Праца ў гэтым кірунку працягваецца. Таму мы не спяшаемся заяўляць аб вызваленні тэрыторыяў, хоць іх плошча павялічылася ўжо ў дзясяткі разоў. Калі суткі таму мы казалі пра 260 квадратных кіламетраў, дык сёння гэта больш як 3000 квадратных кіламетраў вызваленых тэрыторыяў», – сказала Наталля Гумянюк.

Яна патлумачыла, што на некаторых вызваленых тэрыторыях на поўдні Украіны яшчэ могуць заставацца падраздзяленні войскаў РФ, якія «паспрабуюць, напэўна, чыніць дыверсіі».

10 лістапада кіраўнік ЗСУ Валеры Залужны заяўляў, што з 1 кастрычніка ўкраінскія войскі вызвалілі на поўдні тэрыторыю плошчай амаль 1400 квадратных кіламетраў. 11 лістапада ў Херсон, які знаходзіўся пад расейскай акупацыяй з пачатку вайны, увайшлі ўкраінскія падраздзяленні. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў 11 лістапада «гістарычным днём».

Hавiны
«Гістарычны дзень». Украінскія войскі вярнулі Херсон і дайшлі да правага берага Дняпра
2022.11.11 22:59

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў