Журналіста Сяргея Сацука этапавалі ў магілёўскую турму. Без разгляду апеляцыйнай скаргі


Палітвязень і рэдактар «Ежедневника» Сяргей Сацук быў этапаваны ў магілёўскую турму №4. Прычым апеляцыйная скарга на прысуд, пададзеная Сацуком, яшчэ не разглядалася судом вышэйшай інстанцыі. Пра гэта даведалася Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ).

26 кастрычніка Менскі гарадскі суд (суддзя Святлана Бандарэнка) пакараў Сяргея Сацука пазбаўленнем волі тэрмінам на 8 гадоў. Ён быў прызнаны вінаватым у злачынствах, прадугледжаных трыма крымінальнымі артыкуламі – арт. 430 («Атрыманне хабару»), арт. 130 («Распальванне варожасці») і арт. 426 («Перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў»).

Сяргей Сацук падаваў апеляцыйную скаргу на прысуд, але яна пакуль не разгледжаная, а значыцца, вырак не набыў законнай моцы.

Сацуку таксама прызначылі штраф у памеры 16 тысяч беларускіх рублёў. Ён пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў. Апроч таго, суд пастанавіў спагнаць з падсуднага ў даход дзяржавы 12 тысяч 384 рублёў. Аўтамабіль палітвязня арыштаваны.

Сяргей Сацук – галоўны рэдактар інтэрнэт-парталу «Ежедневник» (ej.by), аўтар рэзанансных расследаванняў пра факты карупцыі ў дзяржаўнай сістэме. Быў затрыманы 8 снежня 2021 года. У ягоным доме прайшоў ператрус, доступ да сайту «Ежедневника» быў заблакаваны. Палітвязня ўтрымлівалі ў СІЗА-1 на Валадарскага, цяпер ён знаходзіцца ў магілёўскай турме.

Новы адрас для лістоў: 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А.

Гісторыі
«І пад’ехаў Рома на ровары…»  Шчымлівыя ўспаміны людзей, якія былі побач з Раманам Бандарэнкам
2022.11.12 08:00

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў