У Расеі стварылі прыватную вайсковую арганізацыю пры праваслаўнай царкве – «Андреевский крест»


Прадстаўнікі абшчыны Марскога Кранштацкага Нікольскага сабору заявілі пра стварэнне ў Расеі першай прыватнай вайсковай кампаніі (ПВК) пры Праваслаўнай царкве, а таксама – батальёнаў добраахвотнікаў для адпраўкі на вайну ва Украіне. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Mash».

Арганізацыя называецца «Андреевский крест». Зараз на базе навастворанай праваслаўнай ПВК праходзяць навучанне мабілізаваныя. У паведамленні падкрэсліваецца, што ўсё робіцца з бласлаўлення настаяцеля Марскога сабору у Кранштадзе  Алексія Ганьжына.

Праваслаўная ПВК фармуе таксама з падрыхтаваных ужо мужчын добраахвотніцкія батальёны, якія адправяцца на вайну пад уласным сцягам прыватнай вайсковай кампаніі.

На пачатку лістапада 2022 года Інстытут вывучэння вайны (ISW) паведамляў, што расейская ПВК Вагнэра страціла ва Украіне ад 800 да 1000 наймітаў. Толькі за апошнія два месяцы было ліквідавана больш за 500 завербаваных у падраздзяленні Вагнэра.

Вечаровы шпіль
ПВК Вагнэра падняла белы сцяг! Сатырычнае шоу
2022.11.05 23:58

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў