У Маладзечне мужчыну прысудзілі 1,5 года хатняй «хіміі» за абразу палкоўніка Карпянкова


Суд Маладзечанскага раёну агучыў прысуд мясцоваму жыхару Аляксандру Самалю, якога абвінавачвалі ў абразе начальніка ГУБАЗіКу МУС РБ Мікалая Карпянкова (арт. 369 КК). Вырак – паўтара года хатняй «хіміі», паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Паводле матэрыялаў справы, маладзечанец абразіў былога начальніка ГУБАЗіКу (цяпер – намесніка міністра ўнутраных справаў) Мікалая Карпянкова ў сацсетцы «Одноклассники». А менавіта, «маючы намер публічна абразіць прадстаўніка ўлады ў звязку з выкананнем ім службовых абавязкаў, пасля прагляду публікацыі пра Мікалая Карпянкова наўмысна размясціў абразлівы каментар, які мае зняважлівую і непрыстойную форму маўленчага выказвання».

«Справу Аляксандра Самаля» разглядаў суддзя Дзяніс Барэйка. Ён прызнаў мужчыну вінаватым у злачынстве, прадугледжаным арт. 369 КК, і пакараў яго абмежаваннем волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 1 год і 6 месяцаў. Суд таксама спагнаў з падсуднага Br 1000 маральнай кампенсацыі для Карпянкова.

На 12 лістапада ў Беларусі былі прызнаныя палітвязнямі 1421 чалавек. Паводле ініцыятывы Dissidentby, колькасць зняволеных з палітычных прычынаў у Беларусі сягае 1703 чалавек, з іх 205 жанчын і 7 няпоўнагадовых.

Hавiны
За вызваленне Алеся Бяляцкага падпісаліся звыш 80 тысяч чалавек
2022.11.11 12:37

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў